ЭКЗАТЫ́ЧНАЯ РЫ́ФМА,
від рэдкай рыфмы, у якой сугуччамі спалучаны малавядомыя ці замежныя словы (
Зелень, вада.
Дождж як з вядра.
Пахне скураю
І алеандрам.
(Ю.Гаўрук. «Батумі»)
Часта сустракаецца ў цыкле П.Панчанкі «Іранскі дзённік». Ёю карыстаюцца Р.Барадулін, А.Вярцінскі і інш.
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)